Польшча выдаткуе на ўтрыманьне дарог у зімовы пэрыяд 102 млн эўра
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.12.2017 14:03
На сёлетнюю зіму на змаганьне са сьнегам і галалёдам падрыхтавана 2400 грэйдэраў і 1400 раскідвальнікаў пяшчана-солевай сумесі.
pixabay.com/Public Domain CC0
Сёлета Галоўная дырэкцыя рэспубліканскіх дарог і аўтастрадаў Польшчы плянуе выдаткаваць на ўтрыманьне аўтатрасаў у зімовы пэрыяд 430 млн злотых (больш за 102 млн эўра).
Дырэкцыя адказвае за важныя аўтамабільныя камунікацыйныя шляхі, агульная працягласьць якіх складае амаль 19 тыс. км. У зімовы пэрыяд 16 рэгіянальных аддзяленьняў дырэкцыі нясуць кругласутачнае дзяжурства, гатовыя ў любы момант пачаць змаганьне з капрызамі надвор’я.
На сёлетнюю зіму на змаганьне са сьнегам і галалёдам падрыхтавана 2400 грэйдэраў, 1400 раскідвальнікаў пяшчана-солевай сумесі ды іншая тэхніка. Агулам дырэкцыя рэспубліканскіх дарог і аўтастрадаў падрыхтавала 430 тыс. тон солі, якія назапашаныя на 286 складах на тэрыторыі ўсёй краіны.
Уздоўж дарог ужо ўстаноўлена каля 1500 км супрацьсьнежных загародаў.
У Польшчы за дарогі мясцовага значэньня, а таксама на тэрыторыі населеных пунктаў адказваюць муніцыпальныя ўлады.
вс