Польскія гарнякі адзначаюць прафэсійнае сьвята – Барбурку
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
04.12.2017 12:47
Сьвяткаваньні Барбуркі, якая ў шахцёрстве зьяўляецца свабодным ад працы днём, працягваецца ўжо некалькі дзён.
PAP/Andrzej Grygiel
Польскія гарнякі адзначаюць прафэсійнае сьвята – Барбурку
Сьвята шахцёраў адзначаецца з ХІХ стагодзьдзя ў дзень сьвятой Барбары. Яна зьяўляецца апякункай асоб, якія працуюць пад зямлёй.
Сьвяткаваньні Барбуркі, якая ў шахцёрстве зьяўляецца свабодным ад працы днём, працягваецца ўжо некалькі дзён. Урачыстасьці традыцыйна распачаліся ад сьвятой Імшы, пасьля якой прайшлі маршы аркестраў гарнякоў. У шахцёрскіх гарадках праходзяць сустрэчы, канцэрты, гуляньні. Заслужаным асобам уручаюцца ўзнагароды і ордэны.
Паводле польскага ўраду, сёлета Барбурка адзначаецца ў найлепшай за апошнія гады сытуацыі шахцёрства ў краіне. Прэм’ер-міністар Бэата Шыдла адзначыла, што пасьля чатырох гадоў працы над стратамі 2017 год закончыцца з прыбыткам. Дзякуючы вышэйшым цэнам на вугаль, рэструктурызацыі і пагадненьням галіна плянуе інвэстыцыі.
Бэата Шыдла адзначыла, што рэформа польскай горназдабываючай галіны ўдалася і сёньня можна казаць пра яе стабільнае разьвіцьцё. Яна дадала, што працэс увядзеньня сучасных тэхналёгій будзе працягвацца.

ав