У Варшаве праходзіць ХХVІ Кірмаш гістарычнай літаратуры (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
03.12.2017 08:24
Ня ўсе жадаючыя выдаўцы змаглі прыехаць на кірмаш, таму што не хапіла месца, але беларусы прысутнічаюць.
У Варшаве праходзіць ХХVІ Кірмаш гістарычнай літаратуры, у якім прымае ўдзел больш за 220 выдавецтваў. Мерапрыемства падзеленае на сэкцыі: музэйная, бібліятэчная й букіністычная.
У мінулыя гады на працягу чатырох дзён кірмаш наведвала больш за 30 тыс. чытачоў. Паводле дырэктара мерапрыемства Вальдэмара Міхальскага, сёлета арганізатары плянуюць прыняць ня меншую публіку.
Дарэчы, ня ўсе жадаючыя выдаўцы змаглі прыехаць на кірмаш, таму што не хапіла месца. Дырэктар Міхальскі пры гэтым зазначыў, што задаволены прысутнасьцю беларускіх удзельнікаў. Рэпартаж Яраслава Іванюка.
слухайце далучаны гукавы файл
фота аўтара