Logo Polskiego Radia
Print

Помнік Пілсудзкаму паставяць на месцы помніка Чырвонай Арміі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 02.12.2017 12:39
На месцы дэмантаванага ў 2015 годзе помніка чырвонаармейцам у горадзе Новы Сонч паставяць манумэнт Ю. Пілсудзкаму.
Помнік Чырвонай Арміі, які да 2015 году знаходзіўся ў Новым Сончу. Кадр з відэароліка Małopolska Super Filmy HD.Помнік Чырвонай Арміі, які да 2015 году знаходзіўся ў Новым Сончу. Кадр з відэароліка Małopolska Super Filmy HD.Małopolska Super Filmy HD/Wikipedia

Помнік маршалу Юзафу Пілсудзкаму будзе пастаўлены на Алеі Свабоды ў горадзе Новы Сонч – на месцы, дзе да нядаўняга часу стаяў манумэнт у гонар Чырвонай Арміі. Рада гэтага горада, разьмешчанага на поўдні Польшчы, адзінагалосна прыняла рашэньне ўшанаваць памяць стваральніка польскай дзяржавы. У 2018 годзе Польшча адзначае сотую гадавіну аднаўленьня незалежнасьці краіны.

Месца пастаноўкі помніка выбралі пачдас галасаваньня самі жыхары горада. Манумэнт будзе ўяўляць сабой фігуру маршала Пілсудзкага вярхом на кані. Помнік будзе знаходзіцца на высокім пастамэнце.

На месцы, дзе зьявіцца помнік Юзафу Пілсудзкаму, да 2015 году разьмяшчаўся манумэнт у гонар Чырвонай Арміі, пад якім знаходзіліся пахаваньні савецкіх жаўнераў. Мэмарыял быў дэмантаваны, а парэшткі салдат перанесеныя на вайсковыя могілкі.

Юзаф Пілсудзкі зьяўляецца ганаровым грамадзянінам Новага Сонча. Гэтае званьне горад даў маршалу яшчэ ў 1916 годзе, калі Пілсудзкі камандаваў польскімі нацыянальнымі вайсковымі фармаваньнямі ў складзе аўстра-вугорскай арміі.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт