Logo Polskiego Radia
Print

Пасольства РП у Рыме папярэджвае аб тэрарыстычнай пагрозе ў Італіі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.12.2017 14:16
Польская дыпмісія на сваім сайце заклікала палякаў, якія прыехалі або зьбіраюцца ў Італію быць вельмі асьцярожнымі.
źr. www.ferras.at/Wikimedia Commons/Stefan Bauer

Амбасада Польшчы ў Рыме папярэджвае, што ў Італіі ўтрымліваецца высокі ўзровень тэрарыстычнай пагрозы.

«У калядны і навагодні пэрыяд рэкамэндуем захоўваць асаблівую асьцярожнасьць, у прыватнасьці на масавых мерапрыемствах, напрыклад, калядных кірмашах», – напісана ў камюніке на сайце пасольства.

Амбасада РП рэкамэндуе, каб у выпадку ўзьнікненьня надзвычайнай сытуацыі падпарадкоўвацца інструкцыям італьянскіх службаў.

Да гэтага часу ў Італіі не было тэрактаў з боку ісламскіх экстрэмістаў. Тым ня менш, некалькі разоў італьянскім спэцслужбам удалося сарваць атакі.

У сувязі з тэрарыстычнай пагрозай з Італіі было выдалена больш за 100 чалавек.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт