Logo Polskiego Radia
Print

Полька прымусіла банк надрукаваць на крэдытцы выяву вясёлкі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.11.2017 18:19
Раней супрацоўнік банку адмовіўся прыняць замову кліенткі, абгрунтаваўшы гэта тым, што выява вясёлкі носіць «правакацыйны й эратычны характар».
Сьцяг ЛГБТ-асяродзьдзяСьцяг ЛГБТ-асяродзьдзяpixabay.com/Public Domain CC0

У адной з сацыяльных сетак разгарэлася дыскусія з адным з буйных польскіх банкаў у галоўнай ролі.

Фінансавая ўстанова mBank праводзіла акцыю: кожны кліент атрымаў магчымасьць заказаць на сваёй крэдытнай картцы любую выяву па жаданьню. Забаранялася разьмяшчаць нецэнзурныя словы, фотаздымкі, карцінкі эратычнага зьместу й г.д.

Адна з кліентам выказала пажаданьне, каб на яе картцы была выява вясёлкі. Нагадаем, вясёлка – гэта ня толькі прыродная зьява: вясёлкавыя колеры зьяўляецца таксама сымбалем асяродзьдзя ЛГБТ. Аднак супрацоўнік банку адмовіўся прыняць замову кліенткі, абгрунтаваўшы гэта тым, што выява вясёлкі носіць «правакацыйны й эратычны характар».

Кліентка апісала гісторыю ў «Фэйсбуку». Пад яе постам зьявіліся сотні камэнтароў, у падаўляючай большасьці непрыхільныя банку.

Фінансавая ўстанова хутка выправіла сытуацыю й дазволіла кліентцы рэалізаваць яе пажаданьне, зазначыўшы, што mBank – праціўнік дыскрымінацыі па любой прыкмеце.

Банк таксама паведаміў, што прычынай непаразуменьня быў «чалавечы фактар».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт