У афіцыйным паведамленьні Міністэрства замежных спраў Польшчы выказала занепакоенасьць з прычыны «незразумелага рашэньня расейскага боку» аб выдварэньні навуковага супрацоўніка Ягелонскага ўнівэрсытэту й Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы, гісторыка, прафэсара Генрыка Глэмбоцкага, які знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Маскве.
МЗС Польшчы назвала беспадстаўным крокам дэпартацыю паляка, зазначыўшы, што гэта чарговы прыклад антыпольскай прапагандысцкай кампаніі, якая працягваецца некалькі месяцаў.
МЗС Польшчы зьвярнула ўвагу на важнасьць двухбаковых свабодных кантактаў і навуковых дасьледаваньняў польскіх і расейскіх гісторыкаў, людзей навукі й культуры. Пасол Польшчы ў Маскве Ўладзімеж Марціняк перадаў у МЗС Расеі афіцыйную ноту пратэсту.
Расейскія СМІ зьвяртаюць увагу на тое, што высылка з Расеі польскага гісторыка адбылася ўсьлед за дэпартацыяй з Польшчы 11 кастрычніка расейскага вучонага Дзьмітрыя Карнавухава, якога польскія ўлады абвінавацілі ў дзейнасьці, «накіраванай супраць польскіх інтарэсаў».
У афіцыйным паведамленьні Міністэрства замежных спраў Польшчы выказала занепакоенасьць з прычыны «незразумелага рашэньня расейскага боку» аб выдварэньні навуковага супрацоўніка Ягелонскага ўнівэрсытэту й Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы, гісторыка, прафэсара Генрыка Глэмбоцкага, які знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Маскве.
МЗС Польшчы назвала беспадстаўным крокам дэпартацыю паляка, зазначыўшы, што гэта чарговы прыклад антыпольскай прапагандысцкай кампаніі, якая працягваецца некалькі месяцаў.
МЗС Польшчы зьвярнула ўвагу на важнасьць двухбаковых свабодных кантактаў і навуковых дасьледаваньняў польскіх і расейскіх гісторыкаў, людзей навукі й культуры.
Пасол Польшчы ў Маскве Ўладзімеж Марціняк перадаў у МЗС Расеі афіцыйную ноту пратэсту.

вс