Кітайскія дзеці чытаюць кніжкі Мізеліньскіх
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
26.11.2017 13:15
Больш за мільён кніжак аўтарства Аляксандры і Даньэля Мізеліньскіх трапіла да кітайскіх чытачоў.
Аляксандра і Даньэль МізеліньскіяКрыніца: natuli.pl
Больш за мільён кніжак аўтарства Аляксандры і Даньэля Мізеліньскіх трапіла да кітайскіх чытачоў. Гэта самы вялікі выдавецкі посьпех на няпростым кітайскім рынку.
Вядомыя ва ўсім сьвеце кніжкі Мізеліньскіх тлумачаць дзецям навакольны сьвет. Адна з найбольш вядомых кніжак пары польскіх графікаў называецца „Мапы”. Кніжкі знаёмяць кітайскіх дзяцей таксама з Польшчай.
Даньэль Мізеліньскі кажа, што посьпех стаў для іх нечаканасьцю і дадае, што гэта заслуга выдавецтва „Дзьве сёстры”.
Сустрэчы з чытачамі ў Кітаі зладзіў Інстытут Польскі ў Пэкіне. Раней аўтары сустракаліся з дзецьмі у Шанхаі і Ханчжоу.
яс