У «польскім Яд ва-Шэм» ушаноўваюць палякаў, якія аддалі жыцьцё за габрэяў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
26.11.2017 14:02
У Торуні з удзелам польскіх ды ізраільскіх прадстаўнікоў дзяржаўных улад праходзіць Міжнародная канфэрэнцыя «Памяць і надзея».
Канфэрэнцыя "Памяць і надзея" ў ТоруніPAP/Tytus Żmijewski
У Торуні з удзелам польскіх ды ізраільскіх прадстаўнікоў дзяржаўных улад у Капліцы памяці польскім пакутнікам праходзіць Міжнародная канфэрэнцыя «Памяць і надзея».
Мерапрыемства прысьвячаецца палякам, якія, рызыкуючы сваё жыцьцё і жыцьцё сваіх родных, ратавалі габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны.
У канфэрэнцыі прымае ўдзел намесьнік міністра замежных спраў Ян Дзедзічак.
Я.Дзедзічак: Нягледзячы на тое, што ў Польшчы цаной за дапамогу габрэям не быў штраф, як у некаторых акупаваных немцамі краінах Заходняй Эўропы, толькі сьмяротнае пакараньне для дапамагаючага і цэлай яго сям’і, то палякі, у акупаванай фашыстамі Польшчы, выратавалі найбольш габрэяў.
Па словах Дзедзічака, Капліца памяці ў Торуні, зьяўляецца «польскім Яд ва-Шэм». Гэтае месца ўшаноўвае палякаў, якія аддалі сваё жыцьцё за дапамогу габрэям падчас вайны.
Арганізатарамі канфэрэнцыі: Фонд Lux Veritatis Інстытут імя сьв. Яна Паўла Другога «Памяць і ідэнтычнасьць» і Фонд From The Depths.
Ганаровы патранат над канфэрэнцыяй прыняў маршал Сэната Станіслаў Карчэўскі, прэм’ер-міністар Бэата Шыдла і старшыня партыі «Права і справядлівасьць» Яраслаў Качыньскі.
Мэдыйны патранат аказвае Польскае радыё.
яс