Logo Polskiego Radia
Print

Эгіпцяне адпомсьцілі за тэракт у мячэці

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.11.2017 08:15
Эгіпецкія ВПС нанесьлі авіяўдары па пазыцыях джыхадыстаў на Сінайскім паўвостраве.

Эгіпецкія ВПС нанесьлі авіяўдары па пазыцыях джыхадыстаў на Сінайскім паўвостраве, зьнішчаныя каля 30 «прыхільнікаў Ісламскай дзяржавы». Удары ажыцьцяўляліся ў тым ліку і з бесьпілотнікаў.

Такім чынам улады адказалі на крывавы тэракт у мячэці побач з горадам Арыш. Прэзыдэнт Эгіпта Абдул-Фатах Халіл ас-Сісі заявіў, што напад на культавае месца і забойства дзесяткаў чалавек не застануцца без адказу.

У выніку тэракту ў правінцыі Паўночны Сінай, загінулі больш за 300 чалавек. Баевікі пад'ехалі да мячэці на чатырох машынах, унутры будынку падарвалі выбуховае прыстасаваньне і адкрылі агонь па верніках.

Афіцыйна ніхто не ўзяў адказнасьці за правядзеньне гэтага тэракту.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт