Logo Polskiego Radia
Print

Black Friday – шаленства пакупак закранула ня толькі ў ЗША

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.11.2017 12:01
У апошнія гады падчас „Black Friday” амэрыканцы выдаткоўвалі ў сярэднім 620 млрд даляраў.
Black Friday – шаленства пакупак закранула ня толькі ў ЗША.Black Friday – шаленства пакупак закранула ня толькі ў ЗША.PAP/EPA/SEBASTIAO MOREIRA

Black Friday – шаленства пакупак закранула ня толькі ў ЗША
У апошнія гады падчас „Black Friday” амэрыканцы выдаткоўвалі ў сярэднім 620 млрд даляраў.
Сёлетні „Black Friday”, то бок „Чорная пятніца” пачалася ў некаторых найбуйнейшых крамах у Злучаных Штатах Амэрыкі ўжо чацьвер увечары, калі амэрыканцы сьвяткуюць Дзень падзякі.
„Чорная пятніца”, - гэта дзень вялікіх распродажаў, якія пачынаюць сьвяточны пэрыяд. У ЗША „Black Friday” – гэта традыцыя, але таксама ў іншых краінах, у тым ліку ў Польшчы, ужо некалькі гадоў крамы рыхтуюць на гэты дзень спэцыяльныя прапановы для кліентаў.
Амэрыканскія эканамісты згодныя – умовы спрыяюць таму, каб жыхары ЗША схапілі за свае кашалькі пачалі шаленства пакупак. Па-першае, беспрацоўе ў ЗША самае нізкае на працягу 17 апошніх гадоў. Па-другое, крэдыты па-ранейшаму можна атрымаць на вельмі нізкі працэнт.
Тым часам паводле дасьледаваньняў, упершыню ў гісторыі продаж празь інтэрнэт можа перавысіць традыцыйны спосаб гандлю. Намер рабіць пакупкі пры дапамозе інтэрнэту абвясьцілі 59% апытаных. Гэта можа азначаць, што традыцыйныя велізарныя чэргі перад крамамі пачнуць зьнікаць.
У апошнія гады падчас „Black Friday” амэрыканцы выдаткоўвалі на пакупкі ў сярэднім 620 млрд даляраў.
аз

Сёлетні „Black Friday”, то бок „Чорная пятніца” пачалася ў некаторых найбуйнейшых крамах у Злучаных Штатах Амэрыкі ўжо чацьвер увечары, калі амэрыканцы сьвяткавaлі Дзень падзякі.

„Чорная пятніца”, - гэта дзень вялікіх распродажаў, якія пачынаюць сьвяточны пэрыяд. У ЗША „Black Friday” – гэта традыцыя, але таксама ў іншых краінах, у тым ліку ў Польшчы, ужо некалькі гадоў крамы рыхтуюць на гэты дзень спэцыяльныя прапановы для кліентаў.

Амэрыканскія эканамісты згодныя – умовы спрыяюць таму, каб жыхары ЗША схапілі за свае кашалькі пачалі шаленства пакупак. Па-першае, беспрацоўе ў ЗША самае нізкае на працягу 17 апошніх гадоў. Па-другое, крэдыты па-ранейшаму можна атрымаць на вельмі нізкі працэнт.

Тым часам паводле дасьледаваньняў, упершыню ў гісторыі продаж празь інтэрнэт можа перавысіць традыцыйны спосаб гандлю. Намер рабіць пакупкі пры дапамозе інтэрнэту абвясьцілі 59% апытаных. Гэта можа азначаць, што традыцыйныя велізарныя чэргі перад крамамі пачнуць зьнікаць.

У апошнія гады падчас „Black Friday” амэрыканцы выдаткоўвалі на пакупкі ў сярэднім 620 млрд даляраў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт