Logo Polskiego Radia
Print

Вялікабрытанія вылецела зь пяцёркі найбуйнейшых эканомік сьвету

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.11.2017 09:58
Месца Вялікабрытаніі ў Топ-5 найбуйнейшых эканомік сьвету заняла Францыя.
Брытанскія фунты стэрлінгаў Брытанскія фунты стэрлінгаў pixabay.com/Public Domain CC0

Вялікабрытанія вылецела зь пяцёркі найбуйнейшых эканомік сьвету
Эканоміка Вялікабрытаніі апусьцілася на шостае месца ў сьвеце. Пра гэта заявіў кіраўнік брытанскага Мінфіна Філіп Хамонд.
Паводле яго слоў, цяпер Вялікабрытанія не ўваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых эканомік сьвету.
«Эканоміка Брытаніі – шостая па велічыні ў сьвеце», – расказаў міністар фінансаў.
Хамонд спаслаўся на прагнозы ВУП Вялікабрытаніі, якія ў кастрычніку бягучага года былі апублікаваныя Міжнародным валютным фондам.
Месца Вялікабрытаніі ў Топ-5 найбуйнейшых эканомік сьвету заняла Францыя.
У цэлым, першая пяцёрка, паводле прагнозу МВФ, выглядае так: ЗША, Кітай, Японія, Германія й Францыя.
Раней паведамлялася на дадзеныя дасьледаваньня, што кожная брытанская сям'я ў сярэднім траціць з-за Брэксіту 400 фунтаў стэрлінгаў у год.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт