Logo Polskiego Radia
Print

Польшча заключыла дамову аб пастаўках звадкаванага газу з ЗША

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.11.2017 12:01
Гэта першая сярэднетэрміновая дамова аб пастаўках амэрыканскага газу ў Цэнтральна-Усходнюю Эўропу.
Tанкер. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Tанкер. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: GTraschuetz/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча заключыла дамову на пастаўкі звадкаваны газу з ЗША
Гэта першая сярэднетэрміновая дамова на пастаўкі амэрыканскага газу ў Цэнтральна-Усходнюю Эўропу.
Польшча будзе імпартаваць звадкаваны газ з ЗША. Кампанія PGNiG падпісала па гэтай справе сярэднетэрміновае пагадненьне з амэрыканскай кампаніяй Centrica LPG. Цягам пяці гадоў у Польшчу прыплыве да 9 танкераў з газам.
Паводле заключанай у Вашынгтоне дамовы, першая пастаўка „блакітнага паліва” з тэрмінала ў Луізыяне ў тэрмінал у Сьвінауйсьці (Świnoujście) адбудзецца ў наступным годзе.
Гэта першая сярэднетэрміновая дамова на пастаўкі амэрыканскага звадкаванага газу ў Цэнтральна-Усходнюю Эўропу.
Паводле віцэ-старшыні канцэрну PGNiG Мацея Возьняка(Maciej Woźniak), цана амэрыканскага газу прываблівая. Пра падрабязнасьці ён аднак гаварыць не хацеў.
„Цягам бліжэйшага паўтара году мы хочам заключыць большую колькасьць гэтага тыпу сярэднетэрміновых кантрактаў з пастаўшчыкамі на выгадных, рынкавых умовах. Магчыма гэта будуць пастаўшчыкі з ЗША, а магчыма таксама зь іншых краінаў”, - заявіў Возьняк.
аз

Польшча будзе імпартаваць звадкаваны газ з ЗША. Кампанія PGNiG падпісала сярэднетэрміновае пагадненьне з брытанскай кампаніяй Centrica LPG. Цягам пяці гадоў у Польшчу прыплыве да 9 танкераў з газам.

Паводле заключанай у Вашынгтоне дамовы, першая пастаўка „блакітнага паліва” з тэрмінала ў Луізыяне ў тэрмінал у Сьвінауйсьці (Świnoujście) адбудзецца ў наступным годзе.

Гэта першая сярэднетэрміновая дамова на пастаўкі амэрыканскага звадкаванага газу ў Цэнтральна-Ўсходнюю Эўропу.

Паводле віцэ-старшыні канцэрну PGNiG Мацея Возьняка (Maciej Woźniak), цана амэрыканскага газу зьяўляецца дэмакратычнай. Пра падрабязнасьці ён аднак гаварыць ня стаў.

„Цягам бліжэйшага паўтара году мы хочам заключыць большую колькасьць такога тыпу сярэднетэрміновых кантрактаў з пастаўшчыкамі на выгадных, рынкавых умовах. Магчыма, гэта будуць пастаўшчыкі з ЗША, а магчыма таксама зь іншых краінаў”, - заявіў Возьняк.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт