Logo Polskiego Radia
Print

Архідыяцэзія ў Польшчы запусьціла для вернікаў мабільнае прыкладаньне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.11.2017 19:48
Дзякуючы яму можна даведацца, у якім найбліжэйшым касьцёле адбываецца імша ці дзе праходзіць канцэрт альбо іншае мерапрыемства.
pixabay.com/Public Domain CC0

Каталіцкая Познаньская архідыяцэзія (заходняя Польшча) запусьціла для вернікаў мабільнае прыкладаньне. Дзякуючы яму жыхары ды госьці гораду змогуць атрымаць інфармацыю пра мясцовы касьцёл ды яго ініцыятывы.

Прыкладаньне называецца «Ўказальнік» (Drogowskaz) і яго стварылі маладыя вернікі архідыяцэзіі. Дзякуючы яму можна, напрыклад, даведацца, у якім найбліжэйшым касьцёле адбываецца імша ці дзе праходзіць канцэрт альбо іншае касьцельнае мерапрыемства.

Прыкладаньне дзейнічае на смартфонах з апэрацыйнымі сыстэмамі Android i iOS.

Кіраўнік архідыяцэзіі, архібіскуп Станіслаў Гандэцкі быў адным зь першых, хто спампаваў прыкладаньне на мабільны тэлефон.

Праца над пашырэньнем «Указальніка» працягваецца. Неўзабаве будзе дададзены разьдзел, прысьвечаны дабрачынным акцыям у Познаньскай архідыяцэзіі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт