Брытанская манархія прыносіць краіне 1,5 млд прыбытку ў год
Паводле дакладу, выдаткі на функцыянаваньне каралеўскага двара, гэта інвэстыцыя, якая шматразова вяртаецца.
Брытанская манархія прыносіць краіне паўтара мільярда прыбытку ў год. Пра гэта сьведчаць вынікі дасьледаваньня, праведзенага кампаніяй Brand Finance Research, якая займаецца аналізам сусьветных брэндаў.
Паводле дакладу, выдаткі на ахову каралеўскай сям'і й функцыянаваньне двара, гэта інвэстыцыя, якая вяртаецца ў шматразовым памеры. Брэнд манархіі прыцягвае ў Вялікабрытанію турыстаў і бізнэс.
„Кошт функцыянаваньня манархіі складае каля 300 мільёнаў у год. Гэта прыкладна пэнс у дзень на аднаго брытанца. Паводле нашых ацэнак, прыбытак ад манархіі значна большы – каля 1,5 мільярда фунтаў у год”, - кажа кіраўнік кампаніі Дэвід Хэйг.
Аднак праціўнікі манархіі, такія як, напрыклад, арганізацыя The Republic, пераконваюць, што гэтыя грошы можна было б выдаткоўваць больш эфэктыўна, напрыклад, на ахову здароўя ў краіне.
Тым часам, паводле аўтараў дакладу, нестабільны час брэксіту брытанская манархія можа аказацца пастаяннай крыніцай даходаў.
аз
Брытанская манархія прыносіць краіне паўтара мільярда прыбытку ў год. Пра гэта сьведчаць вынікі дасьледаваньня, праведзенага кампаніяй Brand Finance Research, якая займаецца аналізам сусьветных брэндаў.
Паводле дакладу, выдаткі на ахову каралеўскай сям'і й функцыянаваньне двара, гэта інвэстыцыя, якая вяртаецца ў шматразовым памеры. Брэнд манархіі прыцягвае ў Вялікабрытанію турыстаў і бізнэс.
„Кошт функцыянаваньня манархіі складае каля 300 мільёнаў у год. Гэта прыкладна пэнс у дзень на аднаго брытанца. Паводле нашых ацэнак, прыбытак ад манархіі значна большы – каля 1,5 мільярда фунтаў у год”, - кажа кіраўнік кампаніі Дэвід Хэйг.
Аднак праціўнікі манархіі, такія як, напрыклад, арганізацыя The Republic, пераконваюць, што гэтыя грошы можна было б выдаткоўваць больш эфэктыўна, напрыклад, на ахову здароўя ў краіне.
Тым часам, паводле аўтараў дакладу, у нестабільны час брэксіту брытанская манархія можа аказацца пастаяннай крыніцай даходаў.
аз