Logo Polskiego Radia
Print

150 рабочых звольнілі з працы на будпляцоўцы ваеннай базы ЗША

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.11.2017 17:11
Працу страцілі ў асноўным палякі. Будаўніцтва амэрыканскай базы ў Рэдзікове працягваецца.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: bauportalat/pixabay.com/CC0 Public Domain

150 рабочых звольнілі з працы на будпляцоцы ваеннай базы ЗША
Працу страцілі ў асноўным палякі. Будаўніцтва амэрыканскай базы ў Рэдзікове працягваецца.
Больш за 150 рабочых былі звольненыя з працы на будаўнічай пляцоўцы амэрыканскай ваеннай базы ў Рэдзікове на поўначы Польшчы. У асноўным, гаворка ідзе пра падрадчыкаў са Слупска (Słupsk). Пакуль афіцыйныя прычыны звальненьня невядомыя.
Паводле Радыё Гданьск, у суботу раніцай частка падрадчыкаў, якія працавалі на амэрыканскай будпляцоўцы, атрымала электроннай поштай паведамленьне аб завяршэньні супрацы.
Амэрыканцы запатрабавалі, каб цягам некалькіх бліжэйшых дзён яны забралі свае машыны з будаўнічай пляцоўкі.
Такім чынам працу страцілі каля 150 чалавек, у асноўным палякі й больш за 10 амэрыканцаў.
Будаўніцтва базы ў Рэдзікове працягваецца. На месцы працуе некалькі сотняў чалавек, у асноўным рабочыя з ЗША й Турцыі. Гэта таксама падрадчыкі кампаніі Amec Foster Wheeler, якая перамагла ў тэндэры на будаўніцтва амэрыканскай базы. Кошт кантракту складае 183 мільёны даляраў.
Паводле неафіцыйнай крыніцы інфармацыі, завяршэньне інвэстыцыі адтэрміноўваецца.
Паводле плянаў, будаўніцтва ваеннай базы ЗША, дзе будуць знаходзіцца элемэнты амэрыканскага супрацьракетнага шчыта, павінна закончыцца ў палове будучага году.
аз

Больш за 150 рабочых былі звольненыя з працы на будаўнічай пляцоўцы амэрыканскай ваеннай базы ў Рэдзікове на поўначы Польшчы. У асноўным гаворка ідзе пра падрадчыкаў са Слупска (Słupsk). Пакуль афіцыйныя прычыны звальненьня невядомыя.

Паводле Радыё Гданьск, у суботу раніцай частка падрадчыкаў, якія працавалі на амэрыканскай будпляцоўцы, атрымала электроннай поштай паведамленьне аб завяршэньні супрацы.

Амэрыканцы запатрабавалі, каб цягам некалькіх бліжэйшых дзён яны забралі свае машыны з будаўнічай пляцоўкі.

Такім чынам працу страцілі каля 150 чалавек, у асноўным палякі, і больш за 10 амэрыканцаў.

Будаўніцтва базы ў Рэдзікове працягваецца. На месцы працуе некалькі сотняў чалавек, у асноўным рабочыя з ЗША й Турцыі. Гэта таксама падрадчыкі кампаніі Amec Foster Wheeler, якая перамагла ў тэндары на будаўніцтва амэрыканскай базы. Кошт кантракту складае 183 мільёны даляраў.

Паводле неафіцыйнай крыніцы інфармацыі, завяршэньне інвэстыцыі адтэрміноўваецца.

Паводле плянаў, будаўніцтва ваеннай базы ЗША, дзе будуць знаходзіцца элемэнты амэрыканскага супрацьракетнага шчыта, павінна закончыцца ў палове будучага году.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт