СМІ даведаліся пра ўцёкі прэзыдэнта Зімбабве
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        19.11.2017 12:19
                    
                                 
                
                
                    Прэзыдэнт Роберт Мугабэ мог пакінуць сваю рэзыдэнцыю Blue Roof у сталіцы краіны.
                
                
                    
                        
Foto: AARON UFUMELI/PAP/EPA
                     
                
                
                
               
                
                         Пра гэта паведаміла брытанская газэта Daily Mail са спасылкай на целаахоўніка палітыка.
Выданьне сьцьвярджае, што апошні раз прэзыдэнта бачылі каля сямі гадзін раніцы, з тых часоў яго тэлефон недаступны. Адзін з яго пляменьнікаў сказаў Daily Mail, што Мугабэ абмяркоўваў з членамі сям'і добраахвотную адстаўку.
Паводле дадзеных газэты, вайскоўцы, якія зладзілі пераварот і кантралююць сытуацыю ў краіне, выставілі Мугабэ ўльтыматум: альбо ён сыходзіць у адстаўку, альбо армія адмаўляецца яго абараняць, і разьюшаны натоўп яго лінчуе.
На дэманстрацыю супраць Мугабэ ў Харарэ выйшлі дзясяткі тысяч чалавек. 93-гадовы Роберт Мугабэ кіраваў краінай з 1988 году.
ПР/юл