Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаву прыбыў першы з трох урадавых самалётаў Boeing 737-800 (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.11.2017 18:59
Самалёт названы ў гонар маршала Юзэфа Пілсудзкага – бацькі польскай незалежнасьці 1918 года.

Першы з трох сярэдніх самалётаў Boeing 737-800, прызначаных для перавозкі першых асоб у Польшчы, прызямліўся ў варшаўскім міжнародным аэрапорце імя Фрыдэрыка Шапэна ў сераду, 15 лістапада.

Самалёт, пафарбаваны ў польскія нацыянальныя бела-чырвоныя колеры, названы ў гонар маршала Юзэфа Пілсудзкага – бацькі польскай незалежнасьці 1918 года.

Самалёт паступіць у распараджэньне 1-й базы транспартнай авіяцыі, якая дыслакуецца ў Варшаве й якая адказвае за перавозку першых пэрсон у дзяржаве.

Нагадаем, Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы падпісала кантракт на пастаўку трох сярэдніх самалётаў Boeing 737-800 у адміністрацыйнай канфігурацыі.

Два іншыя самалёты павінны прыбыць у Польшчу восеньню 2020 года.

Кошт самалётаў, прадугледжанае кантрактам, складае каля 523 млн даляраў.

Таксама ўрад Польшчы закупіў два малыя па ўмяшчальнасьці ўрадавыя самалёты.

вс

PAP/Bartłomiej Zborowski

На
На ўрачыстасьці прыняцьця самалёта прысутнічаў міністар нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч

/

/

/

Міністар
Міністар абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч і хросная маці самалёта, алімпійская чэмпіёнка, старэйшы шэраговец Актавія Навацка
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт