Ваенныя Зімбабвэ захапілі ўладу, але адмаўляюць пераварот
Армія, якая захапіла ўладу ў Зімбабвэ, заявіла, што зрабілі гэта, каб прадухіліць канфлікт у краіне.
Сілы абароны Зімбабвэ гарантуюць бясьпеку прэзыдэнта Робэрту Мугабэ й яго сям'і, а захоп улады накіраваны на «на злачынцаў вакол яго, якія зьдзяйсьняюць злачынствы, якія выклікаюць сацыяльныя й эканамічныя пакуты ў краіне, з тым каб прыцягнуць іх да адказнасьці». Пра гэта заявіў генэрал-маёр Сібусіса Мойа па тэлебачаньні Зімбабвэ.
Генэрал заклікаў іншыя службы бясьпекі супрацоўнічаць з арміяй і папярэдзіў, што «любая правакацыя будзе сустрэтая адпаведным чынам».
Роберт Мугабэ, якому 93 гады, знаходзіцца ва ўладзе з 1980 года, калі Зімбабвэ атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі.
Некалі Зімбабвэ была найбагацейшай краінай «чорнай Афрыкі», якую называлі «жытніцай кантынэнту». Гады кіраваньня Мугабэ прывялі да катастрофы ў эканоміцы краіны й галечы насельніцтва.
Ваенныя Зімбабвэ захапілі ўладу, але адмаўляюць пераварот. Армія, якая захапіла ўладу ў Зімбабвэ, заявіла, што зрабіла гэта, каб прадухіліць канфлікт у краіне.
Сілы абароны Зімбабвэ гарантуюць бясьпеку прэзыдэнту Робэрту Мугабэ й яго сям'і, а захоп улады накіраваны «на злачынцаў вакол яго, якія зьдзяйсьняюць злачынствы, што выклікаюць сацыяльныя й эканамічныя пакуты ў краіне, з тым, каб прыцягнуць іх да адказнасьці». Пра гэта заявіў генэрал-маёр Сібусіса Мойа па тэлебачаньні Зімбабвэ.
Генэрал заклікаў іншыя службы бясьпекі супрацоўнічаць з арміяй і папярэдзіў, што «любая правакацыя будзе сустрэтая адпаведным чынам».
Робэрт Мугабэ, якому 93 гады, знаходзіцца ва ўладзе з 1980 года, калі Зімбабвэ атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі.
Некалі Зімбабвэ была найбагацейшай краінай «чорнай Афрыкі», якую называлі «жытніцай кантынэнту». Гады кіраваньня Мугабэ прывялі да катастрофы ў эканоміцы краіны й галечы насельніцтва.
вс