Менскія ўлады далі ў карыстаньне Каталіцкаму касьцёлу зямельны ўчастак
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.11.2017 14:41
На зямельным участку будзе пабудаваная дзіцячая пляцоўка, дом апекі для пажылых людзей, а таксама палявы алтар.
Касьцёл Сьвятога Роха (Найсьвяцейнай Тройцы) у Менску commons.wikimedia.org/Hanna Zelenko/GNU Free Documentation License
Менскія ўлады далі ў карыстаньне Каталіцкаму касьцёлу зямельны ўчастак памерам у 2 га каля касьцёлу Сьвятога Роха, які таксама называюць касьцёлам Найсьвяцейнай Тройцы. На гэтай тэрыторыі некалі былі каталіцкія могілкі.
Пробашч парафіі Сьвятой Тройцы ксёндз Юры Санько запэўніў, што зробіць усё неабходнае, каб участак быў даступны для ўсіх гараджанаў і адначасова мог быць выкарыстаны для рэлігійных мэтаў. На зямельным участку, у прыватнасьці, будзе пабудаваная дзіцячая пляцоўка, дом апекі для пажылых людзей, а таксама палявы алтар, дзе будуць адбывацца важныя рэлігійныя ўрачыстасьці. Акрамя таго, касьцёл паставіць помнік з інфармацыяй пра тое, што тут некалі былі могілкі.
Зьнішчаныя ў савецкі час могілкі ў мінулым былі аднымі з буйнейшых у Менску. На іх, у прыватнасьці, былі магілы польскіх салдатаў, загінулых у польска-бальшавіцкай вайне 1920 году, а таксама францускіх салдат Напалеона, памерлых і загінулых падчас расейска-францускай вайны 1812 году.
вс