Logo Polskiego Radia
Print

Ваенна-марскія сілы Польшчы неўзабаве прымуць на ўзбраеньне новы карабель

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.11.2017 07:02
28 лістапада, у 99-ю гадавіну адраджэньня ВМС Польшчы, ORP Kormoran афіцыйна ўвойдзе ў склад флёту.
Тральшчык-шукальнік мін ORP Kormoran ВМС ПольшчыТральшчык-шукальнік мін ORP Kormoran ВМС Польшчыyoutube.com/screen

Ваенна-марскія сілы Польшчы неўзабаве прымуць на ўзбраеньне новы карабель, паведамляе тыднёвік Polityka. 28 лістапада, у 99-ю гадавіну адраджэньня ВМС Польшчы, тральшчык-шукальнік мін ORP Kormoran афіцыйна ўвойдзе ў склад флёту.

Карабель ужо спушчаны на ваду, некалькі месяцаў ён праходзіў хадавыя выпрабаваньні. Яны закончыліся некалькі тыдняў таму з пазытыўным вынікам.

Тыднёвік зазначае, што Kormoran – гэта цягам 16-і апошніх гадоў першы новы карабель, які паступіць на ўзбраеньне ВМС Польшчы, і другі пасьля грамадзка-палітычных перамен канца 1980, пачатку 1990 гадоў. Чарговых новых баявых караблёў хутчэй за ўсё польскія маракі не атрымаюць, таму што няма фінансавых сродкаў.

Сярод плянаў – пакупка ў Аўстраліі двух ракетных фрэгатаў тыпу Adelaide, пабудаваных на пачатку 1990 гадоў. Паводле спэцыялістаў, на фоне недахопу фінансавых сродкаў купля аўстралійскіх караблёў можа быць добрым вырашэньнем, тым больш, што фрэгаты – у добрым стане й могуць яшчэ праслужыць гады, паведамляе тыднёвік Polityka.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт