Украінскі чыноўнік: Палякі ўшаноўваюць чэкістаў
Украінскаму Інстытуту нацыянальнай памяці не спадабаліся новыя табліцы на Магіле Невядомага жаўнера ў Варшаве.
Кіраўнік Украінскага інстытута нацыянальнай памяці заявіў, што на Магіле Невядомага жаўнера ў Варшаве ўшанавалі памяць чэкістаў. Такім чынам Уладзімер Вятровіч пракамэнтараваў новыя табліцы ў гонар абаронцаў польскіх паселішчаў на Валыні, Любліншчыне і ў Паўднёва-Усходняй Малапойшчы, павешаныя на варшаўскім мэмарыяле.
Табліцы, паводле Вятровіча, прысьвечаны камуністычным фармаваньням, паколькі сярод тых, хто загінуў у баях з УПА на тэрыторыі Польшчы большасьць складалі прадстаўнікі камуністычнай тайнай паліцыі.
Таму паводле кіраўніка ўкраінскага Інстытуту нацыянальнай памяці, польскія ўлады ў цяперашні час ушаноўваюць, чэкістаў, на руках якіх з кроў таксама польскіх патрыётаў.
Новыя табліцы на Магіле невядомага жаўнера ў Варшаве былі павешаныя па ініцыятыве Міністэрства нацыянальнай абароны. На іх зьмешчаныя назвы населеных пунктаў, жыхароў якіх польскія жаўнеры абаранялі ад украінскіх нацыяналістаў. Яны датычаць падзеяў, якія адбыліся ў 1943-1946 гадах.
У апошні час паміж Польшчай і Ўкраіны абвастрыўся спрэчка, датычная Другой сусьветнай вайны, у прыватнасьці – Валынскай разьні.
аз
Кіраўнік Украінскага інстытута нацыянальнай памяці заявіў, што на Магіле Невядомага жаўнера ў Варшаве ўшанавалі памяць чэкістаў. Такім чынам Уладзімер Вятровіч пракамэнтараваў новыя табліцы ў гонар абаронцаў польскіх паселішчаў на Валыні, Любліншчыне і ў Паўднёва-Усходняй Малапольшчы, павешаныя на варшаўскім мэмарыяле.
Табліцы, паводле Вятровіча, прысьвечаныя камуністычным фармаваньням, паколькі сярод тых, хто загінуў у баях з УПА на тэрыторыі Польшчы, большасьць складалі прадстаўнікі камуністычнай тайнай паліцыі.
Таму, паводле кіраўніка ўкраінскага Інстытуту нацыянальнай памяці, польскія ўлады ў цяперашні час ушаноўваюць, чэкістаў, на руках якіх кроў таксама польскіх патрыётаў.
Новыя табліцы на Магіле Невядомага жаўнера ў Варшаве былі павешаныя па ініцыятыве Міністэрства нацыянальнай абароны. На іх зьмешчаныя назвы населеных пунктаў, жыхароў якіх польскія жаўнеры абаранялі ад украінскіх нацыяналістаў. Яны датычаць падзеяў, якія адбыліся ў 1943-1946 гадах.
У апошні час паміж Польшчай і Ўкраінай абвастрылася спрэчка, датычная Другой сусьветнай вайны, у прыватнасьці – Валынскай разьні.
аз