Logo Polskiego Radia
Print

Падае колькасьць беспрацоўных у Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.11.2017 10:48
Мінпрацы спадзяецца, што ў наступным годзе іх колькасьць упадзе ніжэй аднаго мільёна.
Міністар па справах сям’і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска Міністар па справах сям’і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска PAP/Paweł Supernak

Падае колькасьць беспрацоўных у Польшчы
Мінпрацы спадзяецца, што ў наступным годзе іх колькасьць упадзе ніжэй аднаго мільёна.
У кастрычніку ўзровень зарэгістраванага ў Польшчы беспрацоўя склаў 6,6%, паведаміла Міністэрства па справах сям’і, працы й сацыяльнай палітыкі. Такім чынам у параўнаньні зь верасьнем гэты паказчык зьнізіўся на 0,2%.
Міністар Эльжбета Рафальска (Elżbieta Rafalska) паведаміла, што ў канцы кастрычніка ў краіне было 1 мільёнаў 700 тысяч беспрацоўных. З канца верасьня іх колькасьць скарацілася на 46 тысяч, а зь верасьня мінулага году – на амаль 237 тысяч.
Кіраўнічка міністэрства працы спадзяецца, што ў наступным годзе колькасьць беспрацоўных палякаў упадзе ніжэй аднаго мільёна.
аз

У кастрычніку ўзровень зарэгістраванага ў Польшчы беспрацоўя склаў 6,6%, паведаміла Міністэрства па справах сям’і, працы й сацыяльнай палітыкі. Такім чынам у параўнаньні зь верасьнем гэты паказчык зьнізіўся на 0,2%.

Міністар Эльжбета Рафальска (Elżbieta Rafalska) паведаміла, што ў канцы кастрычніка ў краіне было 1 мільён 700 тысяч беспрацоўных. З канца верасьня іх колькасьць скарацілася на 46 тысяч, а зь верасьня мінулага году – на амаль 237 тысяч.

Кіраўнічка міністэрства працы спадзяецца, што ў наступным годзе колькасьць беспрацоўных палякаў упадзе ніжэй аднаго мільёна.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт