Неўзабаве стартуе ўнікальны праект - Польскае радыё «Шапэн»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
07.11.2017 16:41
Польскае радыё «Шапэн» пачне працаваць у Дзень Незалежнасьці Польшчы, 11 лістапада.
Падчас прэзэнтацыі праекту (справа на лева): старшыня праўленьня Польскага радыё Яцэк Сабаля, старшыня Рады нацыянальных СМІ Кшыштаф Чабаньскі, намесьнік дырэктара Другога каналу Польскага радыё Яцэк Гаўрылюк foto: Wojciech Kusiński/Polskie Radio
«Старт Польскага радыё «Шапэн» – гэта гістарычны момант», – сказаў старшыня праўленьня Польскага радыё Яцэк Сабаля на прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай запуску новага праекту. Польскае радыё «Шапэн» пачне працаваць у Дзень Незалежнасьці Польшчы, 11 лістапада.
Яцэк Сабаля падкрэсьліў, што Польскае радыё «Шапэн» – гэта ня толькі радыё, але й сучасная крыніца ведаў пра творчасьць Фрыдэрыка Шапэна.
У радыёперадачах можна будзе паслухаць праграм пра творчасьць вядомага кампазытара, конкурсаў Шапэна, якія запісваліся ў Польшчы з 1955 года, а таксама музыкі з фэстываляў, прысьвечаных яго творчасьці.
Кругласутачнае Польскае радыё «Шапэн» будзе даступнае ў лічбавай тэхналёгіі DAB+, а таксама ў Інтэрнэце па адрасе chopin.polskieradio.pl. Карыстальнікі мабільных прылад таксама змогуць выкарыстоўваць прыкладаньне Польскага радыё.
вс