Logo Polskiego Radia
Print

Бэата Шыдла – сярод 10 самых уплывовых жанчын сьвету

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.11.2017 15:11
Польская прэм’ер-міністар упершыню апынулася ў рэйтынгу амэрыканскага часопіса „Forbes”.
Кіраўнічка польскага ўраду Бэата Шыдла.Кіраўнічка польскага ўраду Бэата Шыдла. PAP/Jacek Bednarczyk

Бэата Шыдла – сярод 10 самых уплывовых жанчын сьвету
Польская прэм’ер-міністар упершыню апынулася ў рэйтынгу амэрыканскага часопіса „Forbes”.
Кіраўнічка польскага ўраду ўпершыню ўзгадваецца ў рэйтынгу амэрыканскага часопіса „Forbes”. Бэата Шыдла заняла 10-е месца сярод самых уплывовых жанчын у палітыцы й 31-е сярод ста самых уплывовых жанчын у сьвеце.
Кіраўнічка палітычнага кабінэта Бэаты Шыдла Эльжбета Вітэк (Elżbieta Witkek) лічыць, што на пазыцыю ў рэйтынгу польская прэм’ер-міністар заслужыла цяжкай працай, пасьлядоўнасьцю й рашучасьцю ў рэалізацыі выбарчых абяцаньняў.
Эльжбета Вітэк лічыць, што эмпатыю, адвагу й абарону асноўных прынцыпаў і каштоўнасьцяў на міжнароднай арэне бачаць і высока ацэньваюць ня толькі палякі, але таксама грамадзкая думка ў Эўропе й сьвеце, дадала Эльжбета Вітэк у інтэрвію сайту wPolityce.pl.
аз

Галава польскага ўраду ўпершыню ўзгадваецца ў рэйтынгу амэрыканскага часопіса „Forbes”. Бэата Шыдла заняла 10-е месца сярод самых уплывовых жанчын у палітыцы й 31-е сярод ста самых уплывовых жанчын у сьвеце.

Кіраўнічка палітычнага кабінэта Бэаты Шыдла Эльжбета Вітэк (Elżbieta Witkek) лічыць, што сваю пазыцыю ў рэйтынгу польская прэм’ер-міністар заслужыла цяжкай працай, пасьлядоўнасьцю й рашучасьцю ў рэалізацыі выбарчых абяцаньняў.

Эмпатыю, адвагу й прынцыповасьць Бэаты Шыдла бачаць і высока ацэньваюць ня толькі палякі, але й грамадзяне шмаклікіх краінаў Эўропы й сьвету - паведаміла Эльжбета Вітэк у інтэрвію сайту wPolityce.pl.

Самай уплывовай жанчынай сьвету сёмы раз запар амэрыканскі часопіс „Forbes” прызнаў канцлерку Нямеччыны Ангелу Мэркель.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт