11 лістапада стартуе Польскае радыё „Шапэн”
Запуск новай станцыі заплянаваны ў гадавіну аднаўленьня Польшчай незалежнасьці.
„Гадавіна аднаўленьня Польшчай сваёй незалежнасьці заслугоўвае асаблівага ўшанаваньня”, - лічыць прэс-сакратар грамадзкага Польскага радыё Малгажата Качмарчык (Małgorzata Kaczmarczyk).
Спэцыялізаванага каналу Польскага радыё можна будзе слухаць па інтэрнэце, на плятформе DAB + і праз спадарожнік па ўсім сьвеце.
Дырэктар Другой праграмы Польскага радыё Малгажата Малашка (Małgorzata Małaszko) падкрэсьлівае, што Радыё „Шапэн” - ініцыятыва, якая падсумоўвае 80-годзьдзе працы Другой праграмы.
Канал накіраваны для аматараў музыкі й людзей, якія цікавяцца клясычнай музыкай. Там можна будзе паслухаць творы Шапэна, выкананыя на старадаўніх, а таксама сучасных інструмэнтах.
Ініцыятыва Польскага радыё цешыць дырэктара Інстытута Фрыдэрыка Шапэна Артура Шкленэра (Artur Szklener), які лічыць, што ў эпоху новых СМІ, важна прыцягваць аўдыторыю новымі спосабамі.
28 верасьня 2015 году Польскае радыё ўжо запускала лічбавае Радыё „Шапэн” на час XVII Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Фрыдэрыка Шапэна. З 11 лістапада канал будзе працаваць пастаянна.
аз
"Гадавіна аднаўленьня Польшчай сваёй незалежнасьці заслугоўвае асаблівага ўшанаваньня", - лічыць прэс-сакратар грамадзкага Польскага радыё Малгажата Качмарчык (Małgorzata Kaczmarczyk).
Перадачы спэцыялізаванага каналу Польскага радыё можна будзе слухаць у інтэрнэце, на плятформе DAB + і праз спадарожнік па ўсім сьвеце.
Дырэктар Другой праграмы Польскага радыё Малгажата Малашка (Małgorzata Małaszko) заявіла, што Радыё "Шапэн" зьяўляецца падсумаваньнем 80-гадовай працы яе каналу.
Радыё "Шапэн" прызначана для людзей, якія цікавяцца клясычнай музыкай. Там можна будзе паслухаць творы Шапэна, выкананыя на старадаўніх, а таксама сучасных інструмэнтах.
Ініцыятыва Польскага радыё цешыць дырэктара Інстытута Фрыдэрыка Шапэна Артура Шкленэра (Artur Szklener), які лічыць, што ў эпоху новых СМІ, важна прыцягваць аўдыторыю новымі спосабамі.
28 верасьня 2015 году Польскае радыё ўжо запускала лічбавае Радыё "Шапэн" на час XVII Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Фрыдэрыка Шапэна. З 11 лістапада канал будзе працаваць пастаянна.
аз