Logo Polskiego Radia
Print

У 2018 годзе Польшча пачне будаваць канал праз Балтыйскую касу

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 02.11.2017 13:52
Новы канал скароціць шлях перавозу польскіх грузаў у Балтыку й дазволіць абмінуць расейскія тэрытарыяльныя воды.
Балтыйская каса з месцам будовы плянаванага канала. Балтыйская каса з месцам будовы плянаванага канала. wikimedia commons/Krzysztof Maria Różański (Upior polnocy)/public domain

Новы канал праз Балтыйскую касу будзе прарыты ва ўрочышчы Новы Сьвет (Nowy Świat) непадалёк ад вёскі Скаўронкі (Skowronki). Пра гэта нядаўна заявіў міністар марской гаспадаркі Польшчы Марэк Грубарчык (Marek Gróbarczyk). Новы канал скароціць шлях перавозу польскіх грузаў у Балтыйскае мора й дазволіць абмінуць расейскія тэрытарыяльныя воды.

Прадстаўнік мясцовых уладаў – войт гміны Штутава Якуб Фарынадэ (Jakub Farinade) – перакананы, што канал павялічыць колькасьць турыстаў на поўначы Польшчы. Аднак для гэтага неабходна палепшыць гандлёвую, гатэльную і культурную інфраструктуру. Гміна хоча стварыць на сваёй тэрыторыі музэй філёзафа Артура Шапэнгаўэра, які правёў на Балтыйскай касе свае маладыя гады.

Канал праз Балтыйскую касу пачнуць будаваць у 2018 годзе, а скончаць – у 2022-м. Новы водны шлях будзе мець даўжыню ў 1,3 кілямэтра, а шырыню – 20 мэтраў. Дзякуючы яму, у порт Эльблёнг змогуць уваходзіць караблі асадкай да 4 мэтраў. Пабудова каналу будзе каштаваць каля 200 мільёнаў эўра.

PAP/niezalezna.pl/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт