Міністар абароны Брытаніі адпраўлены ў адстаўку з-за дамагальніцтваў
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
02.11.2017 12:54
Майкл Фэлан прызнаў, што 15 гадоў таму паклаў руку на калена журналістцы.
Майкл Фэлан. PAP/EPA/FACUNDO ARRIZABALAGA
Міністар абароны Вялікабрытаніі Майкл Фэлан (Michael Fallon) падаў у адстаўку ў выніку скандалу, зьвязанага з сэксуальнымі дамагальніцтвамі. Фэлан прызнаўся, што 15 гадоў таму некалькі разоў паклаў руку на калена адной з журналістак. Чуткі пра інцыдэнт 2002 году прасачыліся ў прэсу некалькі дзён таму.
«Адстаўка сьведчыць пра тое, што брытанскі ўрад не зьбіраецца мірыцца з дамагальніцтвамі», – піша часопіс Spectator. Скандал на гэтым можа не скончыцца. Падобныя абвінавачаньні прэса агучвала ў адрас дзяржаўнага сакратара Даміяна Грына (Damian Green).
Новым міністрам абароны ў чацьвер быў прызначаны 41-гадовы дэпутат Кансэрватыўнай партыі Гэвін Ўільямсан (Gavin Williamson)
IAR/ап