Польская паліцыя праводзіць узмоцненыя рэйды
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
01.11.2017 14:04
Паліцыя зьвяртае ўвагу на прышпіленыя рэмені бясьпекі й наяўнасьць спэцыяльных крэсел для перавозкі дзяцей.
У патруляваньні дапамагае вайсковая жандармэрыя (на пярэднім пляне; на другім пляне - варшаўская муніцыпальная паліцыя й мікрааўтобус дзяржаўнай паліцыі), Варшава, 1 лістапада 2017 годаPAP/Jacek Turczyk
У Польшчы адбываецца паліцыйная акцыя «Зьніч». Перад і падчас сьвятаў 1 і 2 лістапада – Дня ўсіх сьвятых і Дня памінаньня памерлых – паліцыя ўзмацніла праверкі на трасах і павялічыла колькасьць патрулёў вакол могілак. У гэтыя дні палякі накіроўваюцца на могілкі, каб ускласьці кветкі й запаліць зьнічы на магілах сваіх блізкіх.
Паводле паліцыі, вялікую ўвагу яе супрацоўнікі зьвяртаюць на бясьпеку руху, бо многія палякі на сьвяты выяжджаюць зь месцаў свайго пражываньня. І так, дарожная паліцыя будзе спыняць вадзіцеляў, якія перавышаюць дазволеную хуткасьць й нясуць пагрозу бясьпецы руху, а таксама зьвяртаць увагу на прышпіленыя рэмені бясьпекі й наяўнасьць спэцыяльных крэсел для перавозкі дзяцей. Асаблівая ўвага зьвяртаецца на цьвярозасьць кіроўцаў.
вс