Logo Polskiego Radia
Print

У Барсэлёне на дэманстрацыю выйшлі прыхільнікі адзінай Гішпаніі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.10.2017 14:40
Удзельнікі дэманстрацыі прыбылі таксама з аддаленых гарадоў Гішпаніі – Сэвільлі, Сарагосы й Мадрыда.
У Барсэлёне праходзіць дэманстрацыя ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці Гішпаніі.У Барсэлёне праходзіць дэманстрацыя ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці Гішпаніі.PAP/EPA/Toni Albir

У Барсэлёне праходзіць дэманстрацыя ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці Гішпаніі пад лёзунгам «Мы ўсе – Каталёнія». Удзельнікі дэманстрацыі прыбылі таксама з аддаленых гарадоў краіны – Сэвільлі, Сарагосы й Мадрыда.

Дэманстрацыю арганізавала Каталёнская грамадзянская супольнасьць. Гэтая ж асацыяцыя арганізавала падобную дэманстрацыю ў палове кастрычніка. Афіцыйна дэманстрацыю за адзінства Гішпаніі падтрымалі кіруючая «Народная партыя», сацыялісты й правая партыя «Грамадзяне». У знак пратэсту гэтыя партыі не прынялі ўдзел у галасаваньні парлямэнту аўтаноміі 27 кастрычніка, у выніку якога была абвешчаная незалежнасьць Каталёніі.

Нагадаем, што ў адказ на гэта Сэнат Гішпаніі прымяніў артыкул 155-ы Канстытуцыі каралеўства, якая прыпыняе самакіраваньне ў Каталёніі. У той жа дзень прэм'ер-міністар Марыяна Рахой распусьціў парлямэнт Каталёніі, прызначыў дату датэрміновых выбараў на 21 сьнежня й вызначыў часовага кіраўніка аўтаноміі. Ім стала віцэ-прэмʼер Гішпаніі Сарая Саэнс дэ Сантамарыя Антон.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт