Logo Polskiego Radia
Print

Варшава робіць стаўку на актыўныя пешаходныя пераходы (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.10.2017 13:49
Актыўныя пераходы распазнаюць прысутнасьць пешахода і ўключаюць сьветлавыя сыгналы ды разьметку.
youtube.com/screen

У польскіх гарадах тэстуюцца актыўныя пешаходныя пераходы. Першым горадам, які праверыў на практыцы згаданае новаўвядзеньне, зьяўляецца Варшава: цяпер у польскай сталіцы адкрыта пяць актыўных пешаходных пераходаў, неўзабаве пачнуць працаваць 13 новых.

Паводле статыстычных дадзеных, у 25% ДТЗ адбываюцца з удзелам пешаходаў. У 2016 годзе ў Польшчы загінулі 868 пешаходаў. Паводле спэцыялістаў, актыўны пешаходны пераход дапаможа зьнізіць трагічную статыстыку.

Як працуе новаўвядзеньне? Перад «зэбрай» на асфальт кладзецца спэцыяльнае антысьлізгавае пакрыцьцё, якое скарачае тармазны шлях транспартнага сродку. Чырвоны фон «зэбры» добра бачны здалёк. Калі пешаход прыбліжаецца да пераходу, праз устаноўленыя датчыкі руху ўключаецца папераджальны жоўты сьвятлафор і адначасова пачынаюць мігацець LED-лямпачкі ўздоўж «зэбры». Сьветлавыя сыгналы добра бачныя на адлегласьць у некалькі сот мэтраў, што прымушае кіроўцу быць уважлівым ды прыбраць нагу з газа.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт