Logo Polskiego Radia
Print

Часовым кіраўніком Каталёніі прызначаная віцэ-прэм'ер Гішпаніі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.10.2017 15:40
Сарая Саэнс дэ Сантамарыя Антон часова бярэ на сябе кіраваньне Каталёніяй.
Віцэ-прэмʼер Гішпаніі Сарая Саэнс дэ Сантамарыя АнтонВіцэ-прэмʼер Гішпаніі Сарая Саэнс дэ Сантамарыя АнтонPAP/EPA/Fernando Villar

Распараджэньнем прэмʼер-міністра Гішпаніі Марыяна Рахоя віцэ-прэмʼер Сарая Саэнс дэ Сантамарыя Антон часова бярэ на сябе кіраваньне Каталёніяй.

У распараджэньні пацьвярджаецца адхіленьне ад улады ўраду аўтаноміі, большасьць функцый якога возьме на сябе дэ Сантамарыя.

Раней Марыяна Рахой адхіліў ад пасады кіраўніка Каталёніі Карлеса Пучдэмона, распусьціў парлямэнт рэгіёну й прызначыў новыя выбары на 21 сьнежня.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт