Польшча пераходзіць на зімовы час
Да летняга часу краіна вернецца ў апошнюю нядзелю сакавіка.
Сёньня ноччу (з суботы на нядзелю, з 28-га на 29-га кастрычніка) Польшча пераходзіць на зімовы час. А 3-й гадзіне ночы стрэлкі гадзіньнікаў трэба перавесьці на гадзіну назад. Да летняга часу краіна вернецца ў апошнюю нядзелю сакавіка.
Зьмена часу восеньню й вясной абавязковая ва ўсім Эўрапейскім Зьвязе – гэта рэгулюе спэцыяльная дырэктыва.
Сёньня начныя цягнікі а 3-й гадзіне паводле летняга часу спыняцца на трасе й будуць стаяць гадзіну.
Зьмена часу адбываецца ў амаль 70 краінах сьвету, яна дзейнічае ва ўсіх эўрапейскіх дзяржавах за выключэньнем Ісьляндыі й Беларусі. Мэта пераходу на іншы час – больш эфэктыўнае выкарыстаньне дзённага сьвятла й ашчаднасьць энэргіі. Зь іншага боку ўсё больш спэцыялістаў зазначаюць, што зьмена часу прыносіць невялікую эканомію электраэнэргіі. У сваю чаргу лекары падкрэсьліваюць, што зьмена часу – гэта вялікі стрэс для арганізма. На тое, каб пераставіцца на новы час, наш арганізм патрабуе некалькіх дзён.
Нядаўна парлямэнцкая Польская сялянская партыя выступіла з ініцыятывай адмовіцца ад зьмены часу. Гатоўнасьць падтрымаць згаданую прапанову выказалі ўсе парлямэнцкія палітычныя сілы Польшчы.
Сёньня ноччу (з суботы на нядзелю, з 28-га на 29-га кастрычніка) Польшча пераходзіць на зімовы час. А 3-й гадзіне ночы стрэлкі гадзіньнікаў трэба перавесьці на гадзіну назад. Да летняга часу краіна вернецца ў апошнюю нядзелю сакавіка.
Зьмена часу восеньню й вясной ва ўсім Эўрапейскім Зьвязе зьяўляецца абавязковай і рэгулюецца спэцыяльнай дырэктывай.
Сёньня начныя цягнікі а 3-й гадзіне паводле летняга часу спыняцца на трасе й будуць стаяць гадзіну.
Зьмена часу адбываецца ў амаль 70 краінах сьвету, яна дзейнічае ва ўсіх эўрапейскіх дзяржавах за выключэньнем Ісьляндыі й Беларусі.
Мэта пераходу на іншы час – больш эфэктыўнае выкарыстаньне дзённага сьвятла й ашчаднасьць энэргіі. Зь іншага боку ўсё больш спэцыялістаў зазначаюць, што зьмена часу прыносіць невялікую эканомію электраэнэргіі. У сваю чаргу лекары падкрэсьліваюць, што зьмена часу – гэта вялікі стрэс для арганізма. На тое, каб пераставіцца на новы час, наш арганізм патрабуе некалькіх дзён.
Нядаўна парлямэнцкая Польская сялянская партыя выступіла з ініцыятывай адмовіцца ад зьмены часу. Гатоўнасьць падтрымаць згаданую прапанову выказалі ўсе парлямэнцкія палітычныя сілы Польшчы.
вс