Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп заблякаваў частку дакумэнтаў у справе сьмерці Кэнэдзі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.10.2017 10:16
На рашэньне прэзыдэнта асноўны ўплыў мелі націскі з боку ФБР і ЦРУ.
Джон і Жаклін Кэнэдзі, 1961 год.Джон і Жаклін Кэнэдзі, 1961 год.PAP/EPA/ABBIE ROWE / NATIONAL PARK SERVICE HANDOUT

Дональд Трамп заблякаваў частку дакумэнтаў у справе сьмерці Кэнэдзі
Прэзыдэнт ЗША ў апошні момант у чацьвер заблякаваў рассакрэчаньне больш за тысячы з 3815 дакумэнтаў, зьвязаных з забойствам прэзыдэнта Джона Кэнэдзі. Яго застрэлілі 22 лістапада 1963 году ў Даласе ў Тэхасе.
На рашэньне прэзыдэнта асноўны ўплыў мелі націскі з боку ФБР і ЦРУ. Гэтыя ўстановы баяліся, што некаторыя дакумэнты ўтрымліваюць надзвычай далікатныя падрабязнасьці апэрацыі, у тым ліку прозьвішчы яшчэ жывых агентаў і інфарматараў.
Дональд Трамп працягнуў сакрэтны статус гэтых дакумэнтаў на 6 месяцаў. У гэтым часе будзе праведзены іх чарговы аналіз з пункту гледжаньня бясьпекі ЗША.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт