Прэмію імя Сахарава атрымала вэнэсуэльская дэмакратычная апазыцыя 
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        26.10.2017 12:45
                    
                    Ляўрэата прэстыжнай прэміі выбралі лідары палітычных фракцый Эўрапарлямэнта.
                
PAP/EPA/MIGUEL GUTIERREZ
                     
Прэмію імя Сахарава атрымала вэнэсуэльская дэмакратычная апазыцыя 
Ляўрэата прэстыжнай прэміі выбралі лідары палітычных фракцый Эўрапарлямэнта.
Ляўрэатам сёлетняй прэміі імя А. Сахарава стала дэмакратычная апазыцыя ў Вэнэсуэле. Вэнэсуэльскі Нацыянальны Сход і зьняволеныя апазыцыянэры былі ўзнагароджаны за „свабоду духу”, - чытаем у абгрунтаваньні Эўрапейскага парлямэнта. Выбар пераможцы адбыўся падчас сустрэчы лідараў палітычных фракцый Эўрапарлямэнта.
Вэнэсуэльская апазыцыя арганізуе мірныя пратэсты супраць паглыбленьня эканамічнага крызысу ў краіне й аўтарытарнай улады Нікаласа Мадуры. 
У выніку рэпрэсій з красавіка ў краіне загінулі каля 120 чалавек, сотні апынуліся ў турме.
Прэмія імя савецкага вучонага, палітычнага дзеяча й ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Андрэя Сахарава ўручаецца з 1988 году. Пераможцы атрымліваюць 50 тысяч эўра. 
аз