Logo Polskiego Radia
Print

Бясьпека і эканоміка – асноўныя тэмы візыту Дуды ў Фінляндыю

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.10.2017 12:37
Прэзыдэнт Анджэй Дуда знаходзіцца з двухдзённым візытам у Фінляндыі.
Прзыдэнт Польшчы А.Дуда (L) і gh'psl'yn Abykzylsb С.Ніністо ў Хельсінках. 24.10.2017Прзыдэнт Польшчы А.Дуда (L) і gh'psl'yn Abykzylsb С.Ніністо ў Хельсінках. 24.10.2017EPA/MAURI RATILAINEN

Спачатку польскі прэзыдэнт сустрэўся з прэзыдэнтам Фінляндыі Саулім Ніністо. У другой частцы дня заплянавана сустрэча са сьпікерам парлямэнту ды візыт ва ўнівэрсытэце Aalto. Ва ўнівэрсытэце прэзыдэнт пазнаёміцца з фінскімі і польскімі start-up-амі.

Заўтра польскі прэзыдэнт наведае фінскую ваенную базу, будзе сустракацца з міністрам фінансаў і з мясцовымі палякамі.

Фінляндыя, як і Польшча, суседка Расеі, павялічыла выдаткі на армію. Нягледзячы на тое, што Хельсінкі не належаць у NATO, то з 2014 г. Фінляндыя стала больш шчыльна супрацоўнічаць з Паўночнаатлянтычным альянсам.

Падчас візыту ў Фінляндыю, прэзыдэнта Польшчы суправаджае Першая лэдзі Агата Корнхаўзэр-Дуда.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт