Logo Polskiego Radia
Print

Адстаўкі Бэаты Шыдла ня будзе

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.10.2017 11:59
Бэата Шыдла аспрэчыла інфармацыю аб адхіленьні яе з пасады.
Beata Szydło. Photo: P. Tracz/Office of the Prime Minister of Poland/Wikimedia CommonsBeata Szydło. Photo: P. Tracz/Office of the Prime Minister of Poland/Wikimedia Commons

У эфіры прыватнага тэлеканала TVN24 кіраўнікпрольскага ўраду абяцала цягам бліжэйшых тыдняў паведаміць аб зьменах на пасадах міністраў.

Шыдла адзначыла, што праводзяцца кансультацыі па гэтай справе з лідэрам кіруючай партіі «Права і справядлівасьць» Яраславам Качыньскім.

Бэата Шыдла заявіла, што такім чынам яна вырашыла спыніць здагадкі адносна адхіленьня яе з пасады і зьменаў ва ўрадзе. Прэм’ер-міністар зьвярнулася да палітыкаў і публіцыстаў з просьбай, каб яны «захавалі ўстрыманасьць і ня множылі ў СМІ здагадкі»

Шыдла прыпомніла, што, паводле СМІ, у першы раз яна павінна была пайсьці ў адстаўку праз 100 дзён на пасадзе, а потым паведамленьні аб гэтым зьяўляліся яшчэ некалькі разоў. Прэм’ер-міністар зазначыла, што падобныя плёткі шкодныя Польшчы, ураду і міністрам, якія, як зазначыла яна, выконваюць цяжкую працу.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт