У Менску прайшоў Марш незадаволеных беларусаў пад кіраўніцтвам Міколы Статкевіча. На маршы высоўваліся патрабаваньні аб скасаваньні «дэкрэту аб дармаедах», падвышэньні заробкаў і пэнсіяў, змаганьня зь дзедаўшчынай і гвалтам у войску.
Акцыя не санкцыянаваная ўладамі, але Мікалай Статкевіч загадзя папярэдзіў улады аб яе правядзеньні. 16 кастрычніка сустаршыня Беларускага нацыянальнага кангрэса адправіў у Менгарвыканкам апавяшчэньне аб правядзеньні акцыі. Стакевіч прапанаваў гарадзкім уладам «выканаць патрабаваньні Канстытуцыі і забясьпечыць бесьперашкоднае i бясьпечнае правядзеньне масавага мерапрыемства».
У акцыі прыняло ўдзел некалькі сотняў чалавек. На завяршэньне Мікалай Статкевіч падзякаваў усім, хто прыйшоў на сёньняшнюю акцыю, назваўшы гэтых людзей сольлю зямлі. Па словах Статкевіча, наступная буйная акцыя плянуецца на 25 Сакавіка 2018 года, калі будзе сьвяткавацца стагодзьдзе БНР. Акцыя адбудзецца на плошчы Якуба Коласа і будзе свайго роду фіналам кампаніі «Ўлада – народу!». Статкевіч адзначыў, што мерапрыемствы ў рамках гэтай кампаніі будуць праходзіць у рэгіёнах. Фармат акцый пакуль вызначаецца.
Некаторыя актывісты, якія, напэўна, прынялі б удзел у сёньняшняй акцыі, цяпер адбываюць адміністрацыйныя арышты. Так, 11 кастрычніка для адбыцьця пакараньня па раней вынесеным судовым рашэньням у Менску былі затрыманыя актывіст кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель і сустаршыня аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павел Севярынец. Яны асуджаны на 15 сутак за ўдзел у акцыі супраць вучэньняў «Захад-2017», якая прайшла ў Менску 8 верасьня. 13 кастрычніка на 10 сутак быў арыштаваны актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі.
За ўдзел у гэтай жа акцыі на пяць сутак асуджаны і сам Мікалай Статкевіч, аднак пасьля суду яго не затрымлівалі. Палітык ня выключаў, што ён будзе затрыманы незадоўга да сёньняшняй акцыі.
Яшчэ да пачатку акцыі паведамлялася, што ў рэгіёнах затрымалі некалькіх чалавек, якія зьбіраліся ехаць на Марш абураных беларусаў. Гэта, напрыклад, актывіст прафсаюзу РЭП Рыгор Грык. Яго затрымалі ў Баранавічах на пэроне вакзала перад пасадкай у цягнік. Затрыманьне праводзілі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.
Раніцай у Маладзечне затрыманы старшыня Менскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Аляксандар Абрамовіч.
У Менску прайшоў Марш незадаволеных беларусаў пад кіраўніцтвам Міколы Статкевіча. На маршы высоўваліся патрабаваньні аб скасаваньні «дэкрэту аб дармаедах», падвышэньні заробкаў і пэнсіяў, змаганьня зь дзедаўшчынай і гвалтам у войску.
Акцыя не санкцыянаваная ўладамі, але Мікалай Статкевіч загадзя папярэдзіў улады аб яе правядзеньні. 16 кастрычніка сустаршыня Беларускага нацыянальнага кангрэса адправіў у Менгарвыканкам апавяшчэньне аб правядзеньні акцыі. Стакевіч прапанаваў гарадзкім уладам «выканаць патрабаваньні Канстытуцыі і забясьпечыць бесьперашкоднае i бясьпечнае правядзеньне масавага мерапрыемства».
У акцыі прыняло ўдзел некалькі сотняў чалавек. На завяршэньне Мікалай Статкевіч падзякаваў усім, хто прыйшоў на сёньняшнюю акцыю, назваўшы гэтых людзей сольлю зямлі. Па словах Статкевіча, наступная буйная акцыя плянуецца на 25 сакавіка 2018 года, калі будзе сьвяткавацца стагодзьдзе БНР. Акцыя адбудзецца на плошчы Якуба Коласа і будзе свайго роду фіналам кампаніі «Ўлада – народу!». Статкевіч адзначыў, што мерапрыемствы ў рамках гэтай кампаніі будуць праходзіць у рэгіёнах. Фармат акцый пакуль вызначаецца.

naviny.by/ав