У суд трапіла справа мужчыны, які ашукаў Нацбанк Польшчы на 110 тыс. зл.
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
21.10.2017 11:07
Мужчына парэзаў на кавалкі 1100 банкнотаў наміналам 200 злотых і склеіў іх так, каб узьнікла на 220 банкнотаў больш.
foto: NBP
У суд трапіла справы мужчыны, які ашукаў Нацыянальны банк Польшчы на 110 тысяч злотых. Мужчына парэзаў на кавалкі 1100 банкнотаў наміналам 200 злотых і склеіў іх так, каб узьнікла на 220 банкнотаў больш. Яму ўдалося памяняць толькі палову банкнотаў, а на апэрацыі ён зарабіў 110 тысяч злотых.
Лукаш Р. ведаў, што банкі абавязаныя мяняць зьнішчаныя банкноты. Банкноту, якая захавала прынамсі 80% сваёй паверхні, можна памяняць на поўную намінальную вартасьць.
Мужчыны ўзяў 100 тысяч злотых у банкнотах па 200 злотых. У кожнай банкноце ён абрэзаў фрагмэнт, які складаў 20% велічыні. У выніку з чатырох парэзаных банкнотаў атрымлівалася 5 штук, пятая па кавалках была склееная скотчам. Такім чынам яму ўдалося зрабіць 50 дадатковых банкнотаў наміналам 200 злотых.
У пэўным моманце экспэрты банку зразумелі, што працяглы час да іх трапляюць банкноты, якія былі аднолькава зьнішчаныя. За гэта мужчыне пагражае 25 гадоў турмы.
ав