Мужчына з нажом забіў адну асобу і параніў семярых
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
20.10.2017 17:54
Трагедыя адбылася ў горадзе Сталёва Воля, нападнікам быў 27-гадовы мясцовы жыхар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain
Адна асоба была забітая, а сем параненыя мужчынам з нажом, які напаў на наведвальнікаў гандлёвага цэнтру ў польскім горадзе Сталёва Воля. Большасьць параненых атрымала сур’ёзныя траўмы – паведамляе мясцовая паліцыя.
Інцыдэнт адбыўся каля 15 гадзіны. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, напад зьдзейсьніў 27-гадовы жыхар Сталёвай Волі, паляк. Ён падыходзіў да людзей са сьпіны і наносіў удары нажом. Празь некалькі хвілін ён быў затрыманы паліцэйскімі. Падчас затрыманьня злачынца быў цьвярозы. У яго ўзялі пробы на ўжываньне наркотыкаў. Раней нападнік не стаяў на ўліку паліцыі.
Прэм’ер Польшчы адразу пасьля інцыдэнтузьвязалася з уладамі Сталёвай Волі, правяла размовы з міністрам унутраных справаў, юстыцыі ды аховы здароўя з мэтай аказаць дапамогу ахвярам нападу.
IAR/ап