Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ўласьнікам могуць вярнуць творы мастацтва, канфіскаваныя камуністамі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 20.10.2017 16:28
Такі законапраект прадставіла ў пятніцу Міністэрства юстыцыі Польшчы.
Фота мае ілюстрацыйны характар.Фота мае ілюстрацыйны характар.pixabay.com/Public Domain/CC0

У Польшчы рыхтуецца новы закон аб рэпрыватызацыі – вяртаньні законным уладарам маёмасьці, канфіскаванай камуністычнымі ўладамі. Згодна зь ім грамадзяне атрымаюць права на вяртаньне ня толькі нерухомай, але й рухомай маёмасьці – напрыклад, твораў мастацтва.

Пры гэтым мастацкія творы, уключаныя ў сьпіс помнікаў культуры (напрыклад, музэйныя экспанаты) вяртацца ня будуць.

Згодна з праектам закону, на працягу 6 месяцаў ворганы мясцовага самакіраваньня й музэі павінныя апублікаваць сьпісы маёмасьці, якая падлягае рэпрыватызацыі. На тое, каб падаць заяву на зварот канфіскаванай камуністычнымі ўладамі маёмасьці, нашчадкі былых уласьнікаў будуць мець год.

У некаторых выпадках дзяржава атрымае права выкупіць рэпрыватызаваную маёмасьць, аддаўшы ўласьніку 20% рынкавага кошту гэтай маёмасьці.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт