Канапацкую не пусьцілі на Форум грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
20.10.2017 14:14
На форуме дэпутатка намервалася абмеркаваць шляхі дэмакратызацыі беларускага заканадаўства аб масавых сходах.
Ганна КанапацкаяАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ўладзімер Андрэйчанка не дазволіў апазыцыйнай дэпутатцы Ганне Канапацкай ехаць на Форум грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства.
Палітыкі й грамадзкія дзеячы з краінаў Эўразьвязу і шасьці дзяржаваў Усходняга партнэрства зьбяруцца 24 кастрычніка ў эстонскім Таліне.
Ганна Канапацкая намервалася абмеркаваць з удзельнікамі форуму шляхі дэмакратызацыі беларускага заканадаўства аб масавых сходах.
Ганна Канапацкая: Цяпер у Палаце прадстаўнікоў абмяркоўваюцца зьмены ў законы, зьвязаныя з правядзеньнем масавых мерапрыемстваў. Хто як не грамадзянская супольнасьць можа дапамагчы ў падрыхтоўцы й рэалізацыі гэтага законапраекту?
Сваю адмову пусьціць Ганну Канапацкую на міжнародную сустрэчу кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў матывавала тым, што ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства «не зьяўляецца парлямэнцкай дзейнасьцю».
ап