Logo Polskiego Radia
Print

Пасол Польшчы ў Катары адкліканы з пасады

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.10.2017 09:16
Дыплямат быў супрацоўнікам Ваеннай унутранай службы часоў ПНР.
www.tapeciarnia.pl

Польскі амбасадар у Катары, Кшыштаф Супровіч адхілены ад пасады, інфармацыя аб гэтым зьявілася ўчора ў вячэрніх «Навінах» на канале TVP. Адкліканьне Супровіча зьвязанае з раскрытай нядаўна інфармацыяй Інстытуту нацыянальнай памяці, з якой вынікае, што дыплямат быў супрацоўнікам Ваеннай унутранай службы. Паводле TVP, на пасаду амбасадара Рэспублікі Польшча ў Катары

Супровіча рэкамэндаваў былы міністар замежных справаў Радаслаў Сікорскі, востры крытык цяперашніх улад Польшчы. Такім чынам Міністэрства замежных справаў ажыцьцяўляе рашэньне аб зачыстцы сёньняшняга МЗС ад супрацоўнікаў службаў часоў ПНР.

Супровіч адмовіўся камэнтаваць адкліканьне з пасады.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт