Logo Polskiego Radia
Print

Польскія спэцслужбы атрымаюць доступ да падрабязных дадзеных авіяпасажыраў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.10.2017 11:37
Пры гэтым інфармацыя пра пасажыра ня будзе абмежаваная выключана імям і прозьвішчам.
Кейтэрынг у бізнэс-клясе на борце самалётуКейтэрынг у бізнэс-клясе на борце самалётуcommons.wikimedia.org/Jiang/public domain

У Польшчы ствараецца база, куды будуць трапляць дадзеныя авіяпасажыраў. Пры гэтым інфармацыя пра пасажыра ня будзе абмежаваная выключна імям і прозьвішчам - яму прыйдзецца дадаткова паведамляць падчас пакупкі білету адрас прапіскі, нумар тэлефону, месца працы й г.д.

У сваю чаргу авіякампанія будзе прымушаная інфармаваць сілавікоў пра тып самалёту, кляс падарожжа, нумар месца пасажыра ў самалёце й нават від замоўленага на борт харчаваньня.

Інфармацыя будзе паступаць ад авіякампаній у галоўнае ўпраўленьне Памежнай службы Польшчы, якое стане адміністратарам дадзеных, аднак доступ да іх будуць мець іншыя сілавыя структуры: паліцыя, пракуратура ды нават падатковая разьведка.

Заканадаўца тлумачыць новаўвядзеньне прыняцьцём антытэрарыстычных мер і змаганьнем са злачыннасьцю.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт