Польшча не прыме бежанцаў
„Мы ўжо прынялі ўкраінцаў. Наш прыярытэт – бясьпека”, - тлумачыць кіраўнік польскага МУС.
„Польшча не прыме бежанцаў шляхам іх добраахвотнага перасяленьня ў Эўразьвяз”, - заявіў кіраўнік Ведамства ўнутраных сраў і адміністрацыі Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) пасьля сустрэчы кіраўнікоў МУС эўразьвязаўскіх краінаў у Люксэмбургу.
Гаворка ідзе пра найноўшую прапанову Эўракамісіі. Яна датычыць чарговых 50 тысяч бежанцаў, якіх сяброўскія краіны ЭЗ могуць прыняць добраахвотна, а не ў рамках абавязковага разьмеркаваньня.
„Мы ўжо прынялі ўкраінцы. Наш прыярытэт – бясьпека. Таму дзеля ідэалягічна матываваных канцэпцый, як напрыклад, абавязковае разьмеркаваньне, я ня буду ставіць пад пагрозу Польшчу й Палякаў”, - заявіў Марыюш Блашчак.
Міністар дадаў, што нават калі ў гэтай групе бежанцаў ці мігрантаў няма тэрарыстаў, то ёсьць людзі, якія зьяўляюцца базай для ісламскіх тэрарыстаў.
Прапанову добраахвотнага перасяленьня бежанцаў, якія пражываюць у лягерах за межамі Эўразьвязу, Эўракамісія прадставіла некалькі дзён таму. На гэтую мэту Брусэль плянуе выдзеліць паўмільярда эўра.
Апрача таго Эўракамісія паведаміла, што адмаўляецца ад абавязковага разьмеркаваньня бежанцаў з-за вялікіх палітычных стратаў і расколу ў супольнасьці.
аз
„Польшча ня прыме бежанцаў шляхам іх добраахвотнага перасяленьня ў Эўразьвяз”, - заявіў кіраўнік Ведамства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) пасьля сустрэчы кіраўнікоў МУС эўразьвязаўскіх краінаў у Люксэмбургу.
Гаворка ідзе пра найноўшую прапанову Эўракамісіі. Яна датычыць чарговых 50 тысяч бежанцаў, якіх сяброўскія краіны ЭЗ могуць прыняць добраахвотна, а не ў рамках абавязковага разьмеркаваньня.
„Мы ўжо прынялі ўкраінцаў. Наш прыярытэт – бясьпека. Таму дзеля ідэалягічна матываваных канцэпцый, як напрыклад, абавязковае разьмеркаваньне, я ня буду ставіць пад пагрозу Польшчу й палякаў”, - заявіў Марыюш Блашчак.