Logo Polskiego Radia
Print

65 млн эўра на пашырэньне кантэйнэрнага тэрмінала ў Гданьску

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.10.2017 09:17
Віцэ-прэм'ер Маравецкі: Дзякуючы інвэстыцыям Польшча стане перагрузачным цэнтрам для Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

65 млн эўра на разбудову кантэйнэрнага тэрмінала ў Гданьску
Маравецкі: Дзякуючы інвэстыцыям Польшча стане перагрузачным цэнтрам для Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.
Віцэ-прэм'ер, міністар па пытаньнях разьвіцьця й фінансаў Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) паведаміў, што да 2020 году кантэйнэрны тэрмінал DCT Gdańsk (Deepwater Container Terminal Gdańsk)заінвэстуе ў разбудову інфраструктуры 280 млн злотых (больш за 65 мільёнаў 116 тысяч эўра).
„Дзякуючы чарговым інвэстыцыям мы станем перагрузачным цэнтрам для Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы”, - сказаў віцэ-прэм’ер падчас цырымоніі, прысьвечанай 10-й гадавіне працы гданьскага тэрмінала.
Самы вялікі тэрмінал у Балтыйскім моры атрымае два дадатковыя 130-мэтровыя разгружаючыя й больш за 5 электрычных казловых кранаў. Апрача таго будзе аўтаматызаваная сыстэма брамаў, павялічаныя зоны захоўваньня й мадэрнізаванае чыгуначнае палатно.
IAR 3 - 2017-10-07 14:48:00 - GDAŃSK - TERMINAL KONTENEROWY
Матэвуш Маравецкі: Пасьля мадэрнізацыі тэрмінал будзе абслугоўваць ня толькі Польшчу. Таксама Чэхія, Славаччына, Вугоршчына й Аўстрыя, дзякуючы Польшчы, атрымаюць лепшы доступ да мора. Мы выразна скарачаем адлегласьць паміж Польшчай і Кітаем. У Гданьску мы зможам абслужыць усю Цэнтральную Эўропу і Ўкраіну, а таксама суседнюю частку Расеі.
DCT Gdańsk – гэта адзіны тэрмінал на Балтыйскім моры, здольны прымаць акіянскія кантэйнэравозы з Азіі. Судны-гіганты прычальваюць у гданьскім порце двойчы на тыдзень.
Віцэ-старшыня кампаніі DCT Gdańsk Адам Жаўноўскі (Adam Żołnowski) нагадвае, што груз, які плыве з Азіі або ў Азію, ужо не перагружаецца ў партах Паўночнага мора, але ў Гданьску. Гэта ў сваю чаргу прыносіць адчувальныя выгады для дзяржаўнага бюджэту.
Адам Жаўноўскі: Даходы ад ПДВ, мытнага й акцызнага падаткаў за мінулы год склалі каля 6 мільярдаў злотых (больш за 1 мільярд 395 мільёнаў эўра). Гэта велізарная сума.
Пасьля леташняй разбудовы тэрмінал павысіў сваю прапускную здольнасьці да 3 млн кантэйнэраў. У гэтым годзе ён павінен абслужыць рэкордную колькасьць 1,5 мільёна кантэйнэраў.
аз

Віцэ-прэм'ер, міністар па пытаньнях разьвіцьця й фінансаў Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) паведаміў, што да 2020 году кантэйнэрны тэрмінал DCT Gdańsk (Deepwater Container Terminal Gdańsk) заінвэстуе ў пашырэньне інфраструктуры 280 млн злотых (больш за 65 мільёнаў 116 тысяч эўра).

„Дзякуючы чарговым інвэстыцыям мы станем перагрузачным цэнтрам для Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы”, - сказаў віцэ-прэм’ер падчас цырымоніі, прысьвечанай 10-й гадавіне працы гданьскага тэрмінала.

Самы вялікі тэрмінал у Балтыйскім моры атрымае два дадатковыя 130-мэтровыя разгружаючыя й больш за 5 электрычных казловых кранаў. Апрача таго будзе аўтаматызаваная сыстэма брамаў, павялічаныя зоны захоўваньня й мадэрнізаванае чыгуначнае палатно.

Матэвуш Маравецкі: Пасьля мадэрнізацыі тэрмінал будзе абслугоўваць ня толькі Польшчу. Таксама Чэхія, Славаччына, Вугоршчына й Аўстрыя, дзякуючы Польшчы, атрымаюць лепшы доступ да мора. Мы выразна скарачаем адлегласьць паміж Польшчай і Кітаем. У Гданьску мы зможам абслужыць усю Цэнтральную Эўропу і Ўкраіну, а таксама суседнюю частку Расеі.

DCT Gdańsk – гэта адзіны тэрмінал на Балтыйскім моры, здольны прымаць акіянскія кантэйнэравозы з Азіі. Судны-гіганты прычальваюць у гданьскім порце двойчы на тыдзень.

Віцэ-старшыня кампаніі DCT Gdańsk Адам Жаўноўскі (Adam Żołnowski) нагадвае, што груз, які плыве з Азіі або ў Азію, ужо не перагружаецца ў партах Паўночнага мора, але ў Гданьску. Гэта ў сваю чаргу прыносіць адчувальныя выгады для дзяржаўнага бюджэту.

Адам Жаўноўскі: Даходы ад ПДВ, мытнага й акцызнага падаткаў за мінулы год склалі каля 6 мільярдаў злотых (больш за 1 мільярд 395 мільёнаў эўра). Гэта велізарная сума.

Пасьля леташняга пашырэньня тэрмінал павысіў сваю прапускную здольнасьці да 3 млн кантэйнэраў. У гэтым годзе ён павінен абслужыць рэкордную колькасьць 1,5 мільёна кантэйнэраў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт