У Польшчы вядомы лек ад прастуды выведзены з аптэк
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        10.10.2017 10:59
                    
                                 
                
                
                    Утрыманьне ў леку актыўнага рэчыва не адпавядае фармацэўтычным нормам. 
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Галоўная фармацэўтычная інспэкцыя Польшчы прыняла рашэньне вывесьці з абароту частку папулярнага леку ад прастуды "Фэбрысан". Абмежаваньне тычыцца 12-і партый леку. У згаданых партыях утрыманьне парацэтамолу ў леку не адпавядае нормам.
Вытворца лекавага сродку, кампанія Takeda Pharma - польскае падразьдзяленьне японскага фармацэўтычнага гіганта Takeda Pharmaceutical Company, - запэўнівае, што лек не нясе пагрозы здароўю пацыентаў. Пры гэтым кампанія зазначае, што кожны пацыент, які набыў "Фэбрысан", пры здачы яго ў аптэцы атрымае назад грошы. 
"Фэбрысан" - парашковы лек, папулярны ў Польшчы ад сымптомаў прастуды й грыпу. 
вс
здымак мае ілюстрацыйны характар