Беларуска перамагла ў конкурсе «Міс сьвету на вазку»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        07.10.2017 23:17
                    
                                 
                
                
                    Фінал конкурсу адбыўся 7 кастрычніка ў Варшаве.
                
                
                    
                        
Аляксандра Чычыкава. Фота: газэта «Наша Ніва».nn.by
                     
                
                
                
               
                
                         Беларуска Аляксандра Чычыкава перамагла ў конкурсе «Міс сьвету на вазку» – перадае газэта «Наша Ніва».
Фінал конкурсу адбыўся 7 кастрычніка ў Варшаве. Акрамя Аляксандры ў ім бралі ўдзел яшчэ 23 канкурсанткі. Сярод іх была й іншая прадстаўніца ад Беларусі – дзяўчына з ДЦП Ангеліна Ўэльская.
Траўму Саша атрымала, калі вучылася на першым курсе: хутка яна стане дыплямаваным псыхолягам. Дзяўчына таксама грае ў пастаноўках Свабоднага тэатру, а працуе ў гіпэрмаркеце паслугаў 124.
Аляксандра Чычыкава казала ў адным са сваіх інтэрвію, што перамога ёй патрэбная, каб мяняць стаўленьне да людзей з інваліднасьцю ў Беларусі.
nn.by/svaboda.org/ап