На вуліцы Эўропы і ЗША выйшлі зомбі (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
07.10.2017 17:55
Маршы мерцьвякоў прайшлі ў 50 гарадах сьвету.
Парад зомбі ў Парыжы. Кастрычнік 2017 г.PAP/EPA/IAN LANGSDON
7 кастрычніка жывыя мерцьвякі выйшлі на вуліцы больш як 50 гарадоў сьвету. На гэтую суботу прыпаў Міжнародны дзень зомбі. World Zombie Day – гэта фэстываль, падчас якога па вуліцах гарадоў праходзяць людзі, загрымаваныя пад герояў фільму жахаў.
Упершыню марш зомбі прайшоў у 2006 годзе ў амэрыканскім Піцбургу, месцы дзеяньня стужкі «Сьвітанак мерцьвякоў» (Dawn of the Dead). У гэтым годзе акцыя адбылася ў буйных сусьветных сталіцах, такіх як Нью-Ёрк, Ганконг, Парыж, Лос-Анджэлес, Чыкага, Далас, Сіэтл і Токіё. Насамрэч Міжнародны дзень зомбі – гэта не бязглуздая забава, а дабрачынная акцыя. Жывыя мерцьвякі зьбіраюць грошы на дапамогу бяздомным і галадаючым.
worldzombieday.co.uk/ап
Парад зомбі ў Парыжы. Фота: PAP/EPA/IAN LANGSDON