Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы праходзяць малітвы ў храмах ля дзяржаўных межаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 07.10.2017 13:36
Мэта акцыі «Ружанец да межаў» – ахапіць малітвай усю краіну.
pixabay.com/Public Domain/CC0

У больш як 300 касьцёлах, разьмешчаных у памежных рэгіёнах Польшчы, праходзіць акцыя «Ружанец да межаў». Удзельнікі акцыі моляцца за мір, веру, Польшчу, сьвет і сем’і. Галоўная мэта акцыі – ахапіць малітвай усю краіну.

У суботу раніцай удзельнікі акцыі з розных мясьцінаў Польшчы прыехалі ў касьцёлы, якія знаходзяцца каля дзяржаўнай мяжы. Там адбылося набажэнства, а затым усе ўдзельнікі акцыі прынялі ўдзел у ружанцовай малітве.

Сэрыю малітваў, якая называецца ружанцам, вернікі зачытваюць ня толькі ў касьцёлах. Рыбакі з польскага Памор’я зачыталі яе пасярод Пуцкага заліву непадалёк ад Гданьска. Моладзь з паўднёвай Польшчы прачытала малітву разам з аднагодкамі са Славакіі на Бабінай гары на польска-славацкім памежжы. Да акцыі «Ружанец да межаў» далучыліся таксама капэляны ў аэрапортах. У малітве за Польшчу прынялі ўдзел таксама палякі ў Вялікабрытаніі, Партугаліі й Японіі.

IAR/ ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт